Форум географического факультета БГУ

Форум географического факультета БГУ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.



Пытаньні аб Беларусі

Сообщений 31 страница 42 из 42

Опрос

Ці патрэбна Беларусам свая дзяржава?
ТАК!!!

85% - 12
Не!!!!

0% - 0
А што яна існуе? Мінавіта Беларуская

7% - 1
Нам трэба яшчэ расьці ды расьці да сваей Дзяржаўнасці

7% - 1
Голосов: 14

31

Хто жадае пагутарыць пра этнічна-гістарычныя сымбалі? Выказвайцесь, таксама як вы лічыце пра імёны трэба выкарыстоўваць беларускае ці ўсеж такі маскальскі адпаведнік напрыклад Юзік-Иосиф?

0

32

Наконт палякаў і літоўцаў - магчыма ты маеш рацыю. Важна, што мясцовае насельніцтва не адчувае сябе беларусамі.
Думаю, гэта факт.
Наагул межы ў Еўропе цяпер даволі непахісныя, паколькі ўсе войны, што пачыналіся тут пасля 1913 году і сканчваліся ссоўваннем межаў перарасталі ў сусветныя.
Гэтак і застанецца.
А мірным шляхам нам ніхто не адваліць кавалак сваёй зямлі.
Калі коласаўскія ліцэісты ездзілі ў Вільню, Сяргей Патаранскі дэкламаваў там верш, што скончваўся словамі: "Мы вернемся сюды на танках!" Смешна?

Наконт імёнаў - галасую за выкарыстанне беларускіх формаў. Толькі без яўных паланізмаў з матывацыяй "абы не па-расейску"

0

33

Мне здаецца ў беларусаў есць адзіны шлях-каланізація спрэчных зямель!!!!!!!!!!! У нашай дзяржаве ўсе робіцца для гэтага, бо трэба нараджаць ня менш  за 3 дзетак, тым больш пасля таго як Літва ўвайшла ў Эўразвяз то амаль палова насельніцтва ( якраз моладзь і сярэдні ўзрост тыя каторыя павінны былі нараджаць новых жмудзятак) таму хутка літва адчуе недахоп ў працоўнай сілы тутака мы і дапаможам, толькі трэба заахвоціць дзяўчат!!!!!!!!!! А такое пытаньне Ян, Казімір, Юзік паланізмы ці ўсе ж такі іх магчыма лічыць Беларускімі?

0

34

PeraPlut написал(а):

А такое пытаньне Ян, Казімір, Юзік паланізмы ці ўсе ж такі іх магчыма лічыць Беларускімі?

Хм, якія паланізмы, спадару? Ян, Янка - спрадвеку беларускія імёны. Іван - ужо больш позняя форма, запазычаная з рускай мовы. Янэк, Яцэк, Катажына - вось паланізмы.

PeraPlut написал(а):

толькі трэба заахвоціць дзяўчат!!!!!!!!!! У нашай дзяржаве ўсе робіцца для гэтага,

Не крыўдуй, калі ласка, а паслухай, што скажу: чытані-ка якія-небудзь навіны (не БТ!!!) пра Дзень маці і пра ўзнагароду маці-гераінь, пра словы Таго, хто вышэй за Бога (няхай даруе Усявышні за блюзнерства, аднак мне ўжо надакучыў такі стан спраў!!) да Дня маці, і пачытай, чым іх узнагародзілі і што далі. А потым пачытай, колькі маці атрымліваюць за нараджээнне немаўлятак, і якія каціныя слёзы ім кідае дзяржава кожны месяц. Эхххххх....... словы, словы! Усе кажуць: трэба, трэба! Аднак калі толькі падфарбоўваць анфас, а не мяняць падмурак, нічога не зменіцца.

0

35

Айчынныя дэмографы ужо працуюць у патрэбным напрамку! :D
Вось толькі на краіну-донар, каб насельніцтва праз край цякло, мы будзем яшчэ ня хутка!
Не ведаю, навошта табе, Пераплут, спатрэбіліся гэтыя землі.
Навядзем парадак тут, тады будзем думаць пра Вялікую Беларускую Экспансію :)

0

36

Прапаную пісаць тут вершы беларускіх паэтаў і свае пра Беларусь.
Для ўзаемнага ўзбагачэння

Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня!
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня
                                    Максім Багдановіч

Моцна і ёмка

0

37

Беларускім патрыётам прысьвячаецца....

Нам казалі: “ Вы тут, не павінны сьпяваць”,
Нам казалі што лепш адсюль  ад’язжаць,
Але ж Мы тут стаім,
на гэтай зямлі
І Мы будзем сьпяваць
на ей песьні сваі!

Нам казалі: “ Ваш лес, закапаны ў пясок,”
“А на вашай грудзі всісць цяжкі замок”,
“А на вашай раллі,
высьпяюць камяні,”
Але ж Бог нарадзіў
нас на гэтай зямлі !

Нам казалі што тут цемна будзе заўжды,
Што над Вашай зямлей льюць з рэнгенам дажджы,
Што у Вашых вачох
нявылечны пакор,
Жах, за будучы дзень,
да Радзімы дакор.

Вечна просім вясну завітаці да нас,
Хай ў  адказ цішыня,
Верым, прыйдзе наш час!
Покуль дыхаем тут,
у нас надзея жыве
Калі  з’едзем,
то хто ж, абароніць яе?

Цяпер будзем ўжо мы
Баязліўцу казаць:
“Пара браце табе з Беларусі з’язжаць,
Калі хочаш жыцце памяркоўна пражыць,
Тут ня месца табе
Тут змаганне кіпіць !”

Нашу мову наш сьцяг
Хочуць у краты загнаць,
За трыццаць срэбных манет нас жадаюць прадаць,
Але ж мы пастаім, да апошняй крыві
Нас жа Бог нарадзіў на гэтай зямлі !

0

38

Пра дзяўчат я жартаваў бо сапраўды пакуль мы вырышалі адмовіцца ад назвы "сацыяльная" бо льготы туту на цягніку хтосьці там бяднейшы за народ а мы вытрымаем абы не падохлі ( бо адкуль тады яны грошы будуць браць). А наконт вершаў цудоўна але ж толькі пра Беларусь ды патрыетаў? Мо torfabrieket лепей каб кожны з наведальнікаў паспрабаваў сам што небудзь нарадзіць у муках і ня толькі пра патрыятызм можна і пра спрадвечнае...

0

39

Пра спрадвечнае пішы ў творчасці. Існуе такая тэма ў іншым раздзеле.
трэба быць шматбаковым. Інакш што ты будзеш рабіць, калі твае мары аб будучыні Беларусі здзейсняцца?

0

40

Graf
Паважаю. Моцна. Сам прыдумаў?

0

41

Nu da :), apaslia pershai nochi na pliaci Kalinouskaga...

0

42

Усім хто хоча ведаць больш пра гісторыю Беларусі -форум і старонка http://www.probelarus.ru

Зацікаўленых беларускім шляхецтвам - старонка і форум - http://www.nobility.by/

0