Форум географического факультета БГУ

Форум географического факультета БГУ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.



Лёс Беларускае мовы

Сообщений 1 страница 30 из 33

Опрос

Якой павінна быць дзяржаўная мова ў Беларусі?
Тарашкевіца

52% - 9
Наркамаўка

11% - 2
Так як есць

23% - 4
Расейскай

5% - 1
Польскай

0% - 0
Ангельскай ці інш замежнай

5% - 1
Голосов: 17

1

Калі ласка выказывайцеся, бо хто як не мы павінны вырашаць гэтае пытаньне???

0

2

1.Можна адно тэхнічнае пытанне? "Так як ёсць" і "наркамаўка" - гэта часам не адно і тое ж? Ці пад выразам "так як ёсць" разумеецца трасянка?
2.Тарашкевіца лягчэйшая і мілагучнейшая за наркамаўку. Але пераход ад наркамаўкі да тарашкевіцы павінен быць ПАСТУПОВЫМ. Большасць па-беларуску піша якраз на наркамаўцы (у т.л. і я), і, калі ўжо пераходзіць, то трэ арганізоўваць моўныя курсы і выдаваць навучальныя дапаможнікі, у якіх бы тлумачылася розніца і якія змяшчалі б у сабе мноства практыкаванняў, што дапамогуць паступова пераходзіць да тарашкевіцы.
А так - certainly. за тарашкевіцу! бо ужо кішкі праелі гэтыя "вобласць", "састаў" і іжэ зь імі.
І яшчэ пытанне: дзе зараз знайсці (хаця б у Нэце) падручнікі/дапаможнікі/кнігі, пажадана з практыкаваннямі, каб з дапамогай іх здзейсніць якасны пераход, апісаны вышэй?

0

3

b]economico-geographer[/b] Адказваю на ўсе пытаньні:
1. Так і есць маецца на ўвазе дзьвюхмоўе, таму і астатнія выбачайце за некарэктны варыянт!!!!
2. Падручнікі ў неце ё http://knihi.com/www/padrucnik/

Отредактировано PeraPlut (2007-08-20 13:39:00)

0

4

Тарашкевіца

0

5

Штосьці Насельніцтва форуму сьціхла!!!!!!!!Мабыць лёс Беларускае мовы цікавіць толькі 4-ох чалавек, а меж іншым менавіта мова зьяўляецца самым цудоўным і прыгожым што ёсць у народа, тым больш беларуская якая зьяўляецца адной з прыгажэйшых моў і амаль самай мяккай. Выказвайцеся!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! :big_boss:

0

6

PeraPlut написал(а):

Штосьці Насельніцтва форуму сьціхла!!!!!!!!

Спацькі ўсе ляглі! :lazy:

0

7

Няма калі спать!!!!!!!!!!! Мне цікава economico-geographer выкарыстаў ссылку ці не? Адно магу параіць калі няма праграмы Adobe Reader то не трэба яе спампоўваць з сайту які там прапануецца(падручнікі заархевіраваны і каб іх разгледзіць не у сусветным павуціньне патрэбна гэтая праграма) але адтуль непампуй бо там ВіРУС нейкі знайдзі дзе-небудзь так

Отредактировано PeraPlut (2007-08-22 00:28:03)

0

8

PeraPlut написал(а):

Няма калі спать!!!!!!!!!!! Мне цікава economico-geographer выкарыстаў ссылку ці не? Адно магу параіць калі няма праграмы Adobe Reader то не трэба яе спампоўваць з сайту які там прапануецца(падручнікі заархевіраваны і каб іх разгледзіць не у сусветным павуціньне патрэбна гэтая праграма) але адтуль непампуй бо там ВіРУС нейкі знайдзі дзе-небудзь так

1.Стаіць даўным-даўно Adobe Reader 7.05.  Актыўна карыстаюся. А з дапамогай pdfFactoryPro сам *.pdf-файлы ствараю.
2.Выкарыстаў. Спампаваў.

0

9

Тарашкевіца

0

10

Шаноўнае спадарства калі ласка выказвайцеся больш разгорнута і абгрунтована, а то ўсе патрыеты а чаму не ведама Тарашкевіца цудовна я таксама за яе але ж чаму мы яе не бачыўшы ніколі аддаем перавагу? Тым больш хацелася б пачуць на якія факты абапіраліся тыя хто галасаваў за дзьвух моўе( так як есць), а то выказваюцца толькі за тырашкевіцу, калі ласка ваша думка нам таксама цікава!!!!!!!!!!!!P.S.Хто як ліча наконт мовы на факе ( маеца на ўвазе геаграфічны) якой павінна быць мова, навучаньня і хто за тое каб зрабіць месяц, або тыдзень, ці год Беларускае мовы на нашым факульцеце!!!!!!!!!!!! Выказвайце думкі разам прыйдзем да правільнага кансэнсуса!!!!!!

0

11

PeraPlut написал(а):

Хто як ліча наконт мовы на факе ( маеца на ўвазе геаграфічны) якой павінна быць мова, навучаньня і хто за тое каб зрабіць месяц, або тыдзень, ці год Беларускае мовы на нашым факульцеце!!!!!!!!!!!! Выказвайце думкі разам прыйдзем да правільнага кансэнсуса!!!!!!

Маё меркаваньне: [u]усе курсы, датычныя Беларусі, павінны выкладацца па-беларуску[/u]. Прафэсара С.І. Сідора жывым не застаў, але мяркую, што ён выкладаў па-беларуску. Цяперка ж на Геафаку ў выкладчыцкім асяроддзі існуе толькі беларускамоўная тройца: прафэсар М.К. Чартко і дацэнты П.А. Каўрыга і П.С. Лопух. Непарадак.

Отредактировано economico-geographer (2007-08-23 19:57:42)

0

12

Пра выкладнікаў я ведаю сам жа атрымліваю адукацыю на факультэце, аднак на мой погляд у БДУ павінны ўсе прадметы быць па-беларуску а то ж які ен Беларускі а асабіста на геафаке ўсе прадметы вінны быць беларускамоўнымі!!!!!!!!!!!!!! Таксамака есць такое пытаньне: Як наконт тэрміналёгіі? Якой вы яе бачыце? Каму быць у беларускай геаграфіі экватару ці Роўніку? (таксамака есць такі просьбіт мо у каго есть сапраўдныя беларускія тэрміны, а то маю толькі роўнік, ды канцавосьсе калі ласка напішыце ўсе) :help:

0

13

PeraPlut
Копировать лень, поэтому вот пожалуйста полезная ссылочка - http://community.livejournal.com/by_mova/163747.html

0

14

PeraPlut написал(а):

Як наконт тэрміналёгіі? Якой вы яе бачыце? Каму быць у беларускай геаграфіі экватару ці Роўніку? (таксамака есць такі просьбіт мо у каго есть сапраўдныя беларускія тэрміны, а то маю толькі роўнік, ды канцавосьсе калі ласка напішыце ўсе)

Э-хе-хе...
Тут ужо трэ пакорпацца ў фондах Акадэмічнай бібліятэкі, мо тамка ёсьць якія кнігі праф. А.А. Смоліча... ці ў Нацыяналцы... :(
А во! Знайшоў у зборы "Выбраныя навуковыя працы БДУ" ягоны артыкул. Зара пагляжу, мо што знайду...

Отредактировано economico-geographer (2007-10-06 17:17:31)

0

15

Шаноўнае спадарства! Дазвольце выказаць сваё меркаванне! Беларуская мова - цудоўная мова, з гэтым цяжка не згадзіцца. Прайшла яна веьмі цяжкі цярністы шлях і цяпер яшчэ таксама не зіхаціць на п'едэстале перамогі...  Але у параўнанні з тым як было раней, калі  родную мову кідалі пад ногі, сароміліся, сітуацыя палепшылася у тым плане, што яна усё часцей гучыць з вуснаў беларусаў. Яна яшчэ зусім кволенькая і толькі устае з попелу на ногі, як малеча, што толькі пачынае хадзіць, і гэтаму не трэба перашкаджаць!!!! Вы тут гаворыце аб рэформах, зменах, усё гэта добра, але яшчэ не прыйшоў гэты час, яшчэ трошачкі ранавата... У беларусаў няма моцнага падмурка, на якім можна было б будаваць новы моцны моўны гмах. Спачатку патрэбна выгадаваць і узмацніць тое, што маем, а пасля брацца за нейкую справу, бо інакш застанемся і не з адным, і не з другім....

0

16

Адказаў -- наркамаўка, а на самой справе праўдзівага адказа тут не прапанава, бо наркамаўка і тарашкевіца толькі правапісы аднае беларускай мовы, якія яе рвуць у розныя бакі. Праўдзівы адказ -- адзіная, трэба нам адзіная мова, каб не кожны ў сваёй лужыне плускаўся, а ціпа плыць нам разам па акіяну :) *во даў* Дзякуй Богу, зараз пачынае да ўсіх гэта дахадзіць -- распачалася грамадская дыскусія, у т.л. і на старонках "Нашай нівы". Але калі казаць на якой аснове мусіць быць гэтая адзіная мова, мо новы адзіны правапіс, то канешне аснова наркамаўка, бо яна ў адрозненні ад іншых (тарашкевіц, дзеясловіц, коласавак і інш., інш.) навукова распрацаваная і школьная.

0

17

Пакуль Наркамаука. Але каб сапрауды, а не дэ-юрэ!
Пераплут, ты едзеш у Маладэчна?

0

18

economico-geographer написал(а):

Зара пагляжу, мо што знайду...

Глядзеў, ды так нічога і не выгледзеў. А ці не паглядзець падручнік праф. Я.М. Мяшэчкі? тамака "роўнік" і "канцавосьсе" ўпаміналіся, мо і спасылка ёсьцека?

0

19

torfabrieket написал(а):

Пакуль Наркамаука. Але каб сапрауды, а не дэ-юрэ!

Маю невялічкае меркаваньне. Мо блазнерства (не блытаць з блюзьнерствам :) ), аднак:
мова мае быць сродкам для пазнаньня вакольнага сьвету. Калі ўжо наклад рускамоўнай "Геаграфіі Беларусі" ў 3 разы большы за беларускамоўны, то паўстае такое пытаньне: а як хто ставіцца да таго, каб Беларусь пазнаваць на той мове, на якой зручней, а замежжа і інш. - на беларускай? Навошта: мо такі чынам хоць некалькі з мноства зразумеюць (не канкрэтызую, заўважце, і не збіраюся), што мова патрэбная для таго, каб пашыраць свой кругагляд.
Мо каму наступная ідэя ўвогуле падасца нейкай летуценнай і фантастычнай, аднак: як бы вы ставіліся да таго, каб цудоўныя старыя кнігі, што расказваюць пра краіны далёкія і блізкія да Беларусі, пераводзіць і выдаваці на беларускай мове, напрыклад, тую ж "Зямлю і людзей" Жана Жака Элізэ Рэклю?

Отредактировано economico-geographer (2007-10-06 23:39:07)

0

20

Мне больше всего нравится русский язык и мой родной - украинский. А проголосовал за то, чтобы беларуская мова засталася якая яна зараз ёсць. Вялiкую колкасць гадоу пражылi з гэтым варыянтам мовы, хай так i будзе, а то перемены мне уже чесслово, друзья мои, надоели. Тем более я не могу выражать эмоции через белорусский язык, поэтому для меня лучше уж как есть.

Отредактировано Runtime (2007-10-06 20:23:14)

0

21

Тычыцца PeraPlut'а ў асаблівасці: ці патрэбен кароткі руска-беларускі эканоміка-геаграфічны слоўнік? Ці варта пачынаць працу над ім? Ці варта пагаманіць наконт яго з Л.У. Хрышчановіч?

0

22

Менавіта ў гэты дзень 125 год назад нарадзіўся народны паэт Беларусі Якуб Колас! З гэтай адметнай датай я хочу павіншаваць ўсіх аматараў творчасці гэтага выдатнага дзеяча беларускай культуры і ўвогуле ўсіх, хто лічыць сябе беларусамі!!!

Отредактировано PaShNyA (2007-11-03 09:48:44)

0

23

Ну я больш Купалу люблю
Але думаю Колас на той час быў сапраўды больш народным
Калі Купала - лірык душы то Колас - лірык прыроды
Але абодва яны лірыкі беларусчыны. І гэта важна. Далучаюся да віншаванняў Раллі :D

0

24

Узаемна!
І яшчэ крыху пра Коласа. Не па-беларуску, але - цікава.

0

25

У мяне адзін з найлюбімейшых твораў "На ростанях". І трэба так здарыцца лесу што некалькі разоў давялося пабываць у тых палескіх глыбінках, дзе працаваў малады Колас. Гэта вескі Люсіна і Хатынавічы. Проста асалоду атрымоўваеш гледзячы на гэтыя краявіды, на твары і на паводзіны паляшукоў, шукаеш у іх нейкія агульныя рысы з героямі тых часоў, стагоддзе таму. І разумееш што мала што змянілася.... :)
Тая ж паляшуцкая "балтлівасць", неахайнасць, хітрасць, дапытлівасць, гумар, нейкі незвычайна-каларытны паляшуцкі эксцэнтрызм.
Усе ж Колас малайчына! Яшчэ больш стаў паважаць яго, пабачыўшы, як дасціпна і проста ён змог усе гэта перадаць.

0

26

Наконт слоўніка канешне патрэбны, аднак ні толькі  эканоміка геаграфічны :( , за віншаваньня дзякуй. Наконт На Ростанях таксама вельмі паважаю яго за гэта, бо гэта адзіны твор які я чытаў 2 разы і не шкадую бо Яго мова сапраўды цудўная і легкая...

0

27

PeraPlut написал(а):

Наконт слоўніка канешне патрэбны, аднак ні толькі  эканоміка геаграфічны

Справа ў тым, што фізіка-геаграфічны ўжо маецца:
Галай І.П., Андрыеўская З.Я. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. - Мн., 1994.
Калі ёсць заінтэрасаванасць у ЭГ слоўніку, а таксама проста ў геаграфіі і яе беларусізацыі - запрашаю ў аську.

Отредактировано economico-geographer (2007-11-05 18:01:09)

0

28

Камрады!Трэба глядзець праудзе у вочы. Дзяржава 90% насельнiцтва якой яе амаль шта ня ведаюць ужо ня мае уласнай мовы. Нашая мова паступова ператвараецца у латынь. Афiцозную але ужо мертвую.

0

29

Маеш рацыю! Літаратурная мова яна па сутнасьці і была латынню, складзенай ў канцы 19 пачатку 20 стагоддзя з некалькіх дыялектаў (у асноўным Маладэчанскі і ў меньшай ступені Слуцкі). Але задача дзяржавы праз мову кансалідаваць нацыю, зрабіць яе абавязковай і агульнаўжывальнай для ўсіх грамадзян краіны. Даць ей штуршок развіцця! Тое што ў нас робіцца гэта звычайнае знішчэнне літаратурнай мовы. Калі на ей будзе меньш людзей размаўляць, меньш будзе стварацца твораў, прац, песень і інш. і паступова яна страціць навізну і адыйдзе ў нябыт.
Беларусам застаюцца вясковыя дыялекты (ў пратанароддзі трасянка). Іх  цяжка выкараніць але каштоўнасці яны не маюць бо не маюць нарматыву на іх нічога літаратурна не ствараецца, але гэта падмурак які можа захаваць нацыю, нават пасля канчатковага зняцця з ўжытку беларускай літаратурнай мовы. Наконт дамінавання рускай мовы: штосьці падобнае ў свой час было з польскай мовай. Дзе тая польская зараз? Але есць дрэннае але: дыспрапорцыя гарацкога (носьбіта расейскай мовы) і вясковага (носьбіта беларускіх дыялектаў) насельніцтва расьце і гэта з кожным годам неабарачальна аддаляе нас нават да верагоднага адраджэння мовы праз n-ую колькасць гадоў пры верагоднай змене палітычнага кірунку.
Дарэчы на мінулым тыдні набываў у краме калбасу ў папрасіў у прадаўца адрэзаць палову! Дык яна вытарашчыла на мяне вочы і ўсе ніяк не магля ўцяміць што значыць "палову"? Калі я ей растлумачыў, дык яна падзівілася што тут ніхто так ні кажа. Бо яна ўжо 10 год працуе ў краме і такое чуе ўпершыню! Во дзіва, беларуская мова ў сталіцы - гэта ўжо нават не латынь. Дарэчы на латыні у некаторых вучэльнях  застаўляюць хоць тэрміналогію вучыць! А дзе на беларускай што спрабуюць заставіць адразу крыкі - "Каравул - нацыяналісты - БНФ-аўцы".
На вуліцах сяброўка саромяецца і просіць цішэй мяне па беларуску размаўляць каб не прыцягваць залішняў увагі! :(

0

30

Graf написал(а):

Але задача дзяржавы праз мову кансалідаваць нацыю, зрабіць яе абавязковай і агульнаўжывальнай для ўсіх грамадзян краіны. Даць ей штуршок развіцця!

Так. Я паступала ў школу ў 1994 годзе. Можна было па заяве бацькоў адпраўляць дзіця ў руска- ці беларускамоўны клас. Рускамоўны наьраўся 1, астатнія дзевяць былі беларускамоўныя. => Людзі хацелі, каб іх дзеці навучаліся на роднай мове. Зараз усе гэтыя людзі кудысьці падзяваліся, бо ў маім родным горадзе няма ніводнага (!) беларускамоўнага класа, што мясцовыя ўлады тлумачаць нежаданнем бацькоў вучыць сваіх дзяцей на беларускай мове. Я ведаю, што такое жаданне ў людзей есць, але такіх зараз настолькі мала, што іх прымушаюць перапісваць заявы, каб пазбавіць школу ад лішніх праблем. І да чаго мы так прыйдзем? :O

Graf написал(а):

Дарэчы на мінулым тыдні набываў у краме калбасу ў папрасіў у прадаўца адрэзаць палову! Дык яна вытарашчыла на мяне вочы і ўсе ніяк не магля ўцяміць што значыць "палову"?

Мая сяброўка неяк папрасіла ў ларку "Вінстан" блакітны... Ёй прыйшлося прасіць разы 3, пакуль прадавец зразумеў, што ад яго хочуць..

0