Форум географического факультета БГУ

Форум географического факультета БГУ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Форум географического факультета БГУ » Беларускае асяроддзе » Беларуская мова на геафаку


Беларуская мова на геафаку

Сообщений 1 страница 25 из 25

1

Беларуская мова на геафаку: шмат ці дастаткова?
Як пашыраць ужытак роднай мовы на факультэце, як супрацоўнічаць з выкладчыкамі ў гэтай вобласці.

Думаючы глабальна пра лёс беларускай мовы, будзем дзейнічаць лакальна - пачынаючы са свайго факультэта.

0

2

1. Для пачатку мэтазгодна патрабаваць ад дэканата каб усе аб'явы і расклад рабіліся паралельна па-беларуску, бо не ўсе дасканала валодаюць расейскай.
2. Па-другое ненастойліва прапанаваць рускамоўнаму выкладчыку правесьці хаця бы адну лекцыю ці практычны курсу па-беларуску
у мэтах адзначэння юбілею Я. Коласа.
3. Праводзіць кожны месяц дзень беларускай мовы - калі ўсе дамаўляюцца на занятках, у аудыторыях, калідорах, інтэрнатах размаўляць толькі па-беларуску. Паралельна суправаджаць гэта культурна-масавымі мерапрыемствамі з запрашэннем на факультэт вядомых беларускамоўных людзей (напрыклад нашага выпускніка П. Севярынца).
4. Праводзіць конкурсы на якасць валодання беларукай мовай - у выглядзе артыкулаў, курсавых і практычных прац, дакладаў канференцый і інш. Журы конкурсу адбіраць з беларускамоўных выкладчыкаў факультэту і ня толькі (напрыклад Л. У. Хрышчановіч, М. Н. Нагорнага). Лепшыя месцы ўшаноўваць прызамі.
5. Перыядычна інфармаваць аб дастаткова танных беларускамоўных вандроўках выходнага дню, напрыклад з Каспяровічам і Астаповічам (гл. інфу. у Нашай Ніве: wwwnn.by), па значным гістарычным мясьцінам Беларусі.
6. Зрабіць беларускамоўную стэнд-газету не якой адзначаць усе мерапрыемствы, аб'явы, падарожжы, пераможцаў конкурсаў у мерапрыемствах (напрыклад мала хто ведае што П. А. Каўрыга - атрымаў першую прэмію М. Ластоўскага як лепшы беларускамоўны выкладчык гэтага году - трэба гэтым ганарыцца!).
7. Стварыць групу студэнтаў і выкладчыкаў, штосьці накшкалт "Таварыства беларускамоўных георафаў" якія будуць заахвочаны развіццем гэтых ідэй на факультэце.

Засталася справа за малым - запэўніць сябе ў абсалютную магчымасьць выкананння ўсе вышэй пералічанага! :)

0

3

1. Добрая ідэя. Мне здаецца дэканат наш у моўным пытанні дастаткова адэкватны: прыгадаць хаця б расклад заняткаў, які робіцца па-беларуску. Вось можна было б звярнуцца да дэканата з просьбай і аб'явы рабіць па-беларуску. Трэба толькі падумаць як гэта зрабіць.

2. ХТО будзе настойліва рэкамендаваць праводзіць беларускамоўныя лекцыі?

3. Калі вучыўся ў школе - у нас быў такі дзень. "Кожны чацвер размаўляем па-беларуску". І, як ні дзіўна, сапраўды працавала, многія размаўлялі.

4. Конкурс арганізаваць дастаткова цяжка, як мне падаецца.

5. Інфармаванне пра вандроўкі праводзіць нескладана. Раздрукоўваеш аб'яву, размяшчаеш яе на стэндзе каля бібліятэкі (лепей, канешне, папярэдне паставіць на яе штампік Упраўлення культуры). Патрэбны чалавек, які б гэтым займаўся.

6. Стэнд-газета - пытанне спрэчнае. Ёсць "Экватар" - газета са значнай колькасцю беларускіх матэрыялаў (і па мове, і па тэматыцы). Пішыце туды (geozeitung@tut.by).

7. Можна стварыць філію Таварыства Беларускай Мовы.

0

4

Graf написал(а):

3. Праводзіць кожны месяц дзень беларускай мовы - калі ўсе дамаўляюцца на занятках, у аудыторыях, калідорах, інтэрнатах размаўляць толькі па-беларуску.

А вось гэта сапраўды выдатна. Пры Ругайне мы так и рабілі! Але гэта было ў даволі вузкім коле. А калі цяпер ёсць такая зброя масавай паразы, як форум, можна сапраўды прыцягнуць шырокія колы грамадскасці. Прынамсі, на нашым курсе людзі знойдуцца!!!

0

5

Для таго, каб такі дзень зрабіць - трэба правесьці добрую падрыхтоўку. Паразмаўляць можна з дэканатам - каб падтрымалі ідэю. трэба сабраць людзей, якія будуць займацца арганізацыяй Дня.
Можна паспрабаваць усё зрабіць да 21 лютага - Сусветнага дня роднай мовы.

0

6

Ну і плюс для нармальнай кампаніі патрэбныя яшчэ такія дробязі як

1. інфармацыйная кампанія
2. лагатып

0

7

Пагутарыць можна з Кухарам.
Але лепей студэнцкая ініцыятыва знізу. Надрукуй інфармацыю пра чацвер у "Экватары" як прапанову. Тады і пачнем!

0

8

З Кухарам трэба пагтрыць па-любому. І Брылеўскі, думаю, падтрымае.

Толькі "кожны чацвер" - гэта зашмат, мне падаецца. Нават па школе памятаю, што спачатку акцыя ўсіх чапляла, а потым засталося толькі некалькі ініцыятўных чалаве. Таму больш мэтазгодна праводзіць яе раз на месяц - дапусцім, кожны месяц 21-га чысла.

0

9

Ёсць сэнс прымераваць першы дзень размоваў па-беларуску да 21 ЛЮТАГА - Сусветнага дня роднай мовы.

Тады да гэтага дня можна правесці добрую падрыхтоўку - напісаць артыкул пра белмову на геафаку ў Экватар, запрасіць якога-небудзь пісьменніка (як некалькі гадоў назад запрашалі Уладзіміра Арлова), ну і правесці дзень "размаўляем па-беларуску"     

21.02.2008 - чацвер

0

10

На жаль, нiхто з беларускамоўных выкладчыкаў  геяфаку мне асаблiва нi запамятаўся(((( Але,запaмятаўся цудоўны выкладчык хiмii з хiмфаку-Лапко. Ён так добра размаўляў  па беларуску, ня ведаю як вам, але я хадзiў на яго лекцii толькi дзеля таго каб паслухаць яго дзiўную мову^^&

Отредактировано Acolyte (2007-11-24 03:57:57)

0

11

Acolyte написал(а):

Але,запaмятаўся цудоўны выкладчык хiмii з хiмфаку-Лапко.

Ён у нас толькі першую лекцыю праводзіў. Мне спадабалася.

0

12

На мой погляд, трэба каб выкладчыкі спачатку добра авалодалі беларускай мовай. А то некаторыя з іх як пачнуць размаўляць па-беларуску, так лепей ужо размаўлялі бы па-расейску))))))))

0

13

Дарэчы, есць адзін файны выкладчык на нашай кафэдрэ=)) ен заўседы выкладае па-бларуску, але дзеля нашай групы зрабіў выключэнне! а чаму? таму што у нас есць афрыканцы.. мне гэта не спадабалася!

0

14

Давайце у чацвер зробім спробны дзень! Ну каб чалавек 10 - 15 на першых парах паўдзельнічала!

0

15

Мне ідэя падабаецца, але трэба зрабіць збор подпісаў так можна адразу правесьці агітацыю ды даведацца колькі людзей жадаюць гэта, а наконт аднаго дню ў месяц, можна тады ўвогуле адзін раз на год, таму падстройвацца пад тых хто хутка адмовіцца праз тое што цяжка адзін раз на тыдні размаўляць па-беларуску гэта якісьці жах такога быць ня можа-кахаешь размаўляй не кахаеш тады не рабі як ўсе. Наконт філіі Таварыства беларускай мовы ім Ф. Скарыны адкажу не трэба, я заходзіў туды мусіць гады 3 таму на прэзінтацыю правілаў беларускага класічнага правапісу, адкажу адно там грошы і ідэя ўжо так цесна спліліся што мне брыдка стала :( , таму я за стварэньне Геаграфічнага Таварыства Беларускай мовы. Гатовы паставіць подпіс і дапамагчы ва ўсім дзе змагу. Прапаную 21 лютага правесьці ўстаноўчы сход на якім будзе выбрана рада і яе лідэр. Аднавім Беларускі патрыятызм, бо некалі мы вырашалі самыя важнюткія пытаньні Ўсходняй Эўропы, род з нашай зямлі кіраваў большай часткай яе. Дык мо хопіць чурацца Радзімай мовы прыгажосьці? прапаную абраць кардыацыйны савет па стварэньню Таварыства. Культура. Мова.Геафак.

0

16

Усе лепшае у нашым жыцці адбываецца хаатычна
Давайце абыйдземся без подпісаў і камісіяў!

0

17

Ну, справу ня трэба даводзіць да бюракратызацыі, але такая "аргкамітэт" - гэта могуць быць проста некалькі чалавек, якія б займаліся арганізацыяй мерапыемства:
1. Дамаўляліся з кіраўніцтвам факультэта
2. Арганізавалі святочную вечарыну
3. Дамовіліся б з пісьменнікам/музыкамі (і г. д.) наконт іх удзелу ў вечарыне
4. Правялі "Дзень размоваў па-беларуску".

0

18

PeraPlut написал(а):

Культура. Мова.Геафак.

Не будзем забываць слова "Геаграфія". На мой погляд лепш: "Культура. Мова. Геаграфія."

0

19

А хто выкладае на геафаку па-беларуску?

Каўрыга (Метэарлогія)
Чартко (Геахімія, Матэматычныя метады)
Брылеўскі (Фізічная геаграфія Беларусі)

+
Хрышчановіч (Беларуска мова, Беларусазнаўства)
Осіпава (Гісторыя Беларусі)

усё?

0

20

Геаграфія гэта частка Геафака. Без яе яго не будзе, але ж я меў на ўвазе людзей якія атрымліваюць адукацыю ды працуюць на факультэте!!!! Менавіта людзі робяць для нас геаграфію цікавай. І колькі людзей ведаю зь геафака амаль усе цудоўныя на 100 адсоткаў канешне есць кадры і тут, бо калі ня будзе дрэнных то як можна будзе зразумець якія цудоўныя людзі вакол цябе? А наконт бюракратызацыі, як вы прапануеце зрабіць якую небудзь арганізацыю на геафаку, калі ніхто ні каму не зможа адказать на пытаньне хто павінен размаўляць з дэканатам? і каб не узнікла другое а чаму менавіта я? калі вырашыць большасць тады будзе усе ясна, а так могуть ўзнікнуць крыўды. Канешне правіла ліберыум вета уводзіць ніхто не збіраецца, а ўстаноўчы сход я не прапановываў праводзіць ў афіцыёзе можна проста сустрэцца ў жывую і падзяліцца думкамі, завесьці сяброўства бо аб якой арганізацыі можна размаўляць калі большасьць не ведае адзін аднаго ў твар? Калі ласка калі ведаеце як выказвайцеся, буду толькі рады даведацца пра новый шлях стварэньня гурткоў па інтарэсах!!!!!

0

21

tumash написал(а):

Яшчэ ў геолагаў ёсць 1 (адзін) беларускамоўны выкладчык.
Цяперака ўсё.

0

22

Сябры!!!!!!!!!!!!!!! Мне падаецца што мы так неколі не дамовімся, калі вырашалі размаўляць то вось мая прапанова: УСЕ ХТО ЖАДАЕ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ!!!!!!!!!!!ТАК ЯК У ПРАЦЭСЕ ВЫЛУЧЭНЬНЯ ПАРАДКУ РАЗМОВЫ НА ФАКУЛЬТЭТЕ ПЕРАМОВЫ ЗАЙШЛІ АМАЛЬ У ТУПІК (бо у беларускі куток заходзяць зрэдку ўсе і тэма не абнаўляецца, ніхто канкрэтна не адказаў на пытаньне трэба пачынаць размаўляць кожны чацьвер па-беларуску, ды калі пачынаць праводзіць гэты чацьвер). ПРАПАНУЮ ЎСІМ ХТО НЕ АБЫЯКАВА СТАВІЦЦА ДА РОДНАЙ МОВЫ ЗЬ 1 СТУДЗЕНЯ 2008 ПА 25 САКАВІКА 2008 ПРАВОДЗІЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ЧАЦЬВЕР, НЕ ГЛЕДЗЯЧЫ НА ТО ЯК НА ГЭТА БУДЗЕ РЭАГАВАЦЬ ДЭКАНАТ ДЫ САПЛЕМЕНЬНІКІ!!!! аБАВЯЗКОВЫ АДКАЗ НА ПРАПАНОВУ!!!!!!!! P.S. УСЕ ХТО ПАГАДЗІЦЦА АБАВЯЗАН КОЖНЫ ЧАЦЬВЕР А ПАСЛЯ 25 САКАВІКА КОЖНЫ ДЗЕНЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЗЬ МЕНЬШАГА ТОЛЬКІ НА ФАКУЛЬТЭТЕ З БОЛЬШАГА Ў ПАЎСЯДЗЕННАСЦІ. АД НАС З ВАМІ ЗАЛЕЖЫЦЬ ЛЕС БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ.

0

23

У прынцыпе, мне няцяжка размаўляць па-беларуску хоць кожны дзень, бо ёсць магчымасць думаць па-беларуску. Ідэю ўхваляю. Галоўнае, каб мы былі не адны, і каб  ідэя так і не засталася ідэяю. А да таго, што будуць здзіўлена глядзець - дык мне гэта глыбока паралельна. :)

0

24

Так то яно так, але ж бывае напрыклад так, што распачаць справу аднаму цяжка але калі ведаеш што не адзін, нават калі і не сутэкаешся куды лягчэй. Дзякуй што адгукнуўся спадзяюся астатнія проста вельмі занятыя калядамі ды новым годам калі за 8 дзён адгукнуўся толькі паважаны спадар economico-geographer яшчэ раз дзякуй!!!!!!!!!!!

0

25

Як Вам такая мапа?

0


Вы здесь » Форум географического факультета БГУ » Беларускае асяроддзе » Беларуская мова на геафаку